“Мяне няма”, а кніга Заміроўскай ёсць. Хоць пакуль яе таксама няма
MP3•Episodio en casa
Manage episode 440900076 series 2404935
Contenido proporcionado por euroradiofm. Todo el contenido del podcast, incluidos episodios, gráficos y descripciones de podcast, lo carga y proporciona directamente euroradiofm o su socio de plataforma de podcast. Si cree que alguien está utilizando su trabajo protegido por derechos de autor sin su permiso, puede seguir el proceso descrito aquí https://es.player.fm/legal.
Былая музычны крытык Таццяна Заміроўская ніяк не можа пазбавіцца фантомных боляў (ці настальгічных успамінаў) што да свайго музычна-крытыканцкага мінулага. І нават пераезд у ЗША і жыццё ў Нью-Ёрку не ратуюць яе ад гэтага. Яна нават кнігу адпаведную з эсэ на гэтую тэму склала і выдае ў беларускім выдавецтве з адпаведнай назвай “Мяне няма”. Сама ж пакуль яшчэ не выдадзеная, але ўжо анансаваная кніга называецца “Эвридика, проверь, выключила ли ты газ”. Але яе ўжо можна замовіць. Ці можа музычны крытык у пэўны перыяд стаць “былым” і навошта ёй гэтыя настальгічныя ўспаміны ў далёкіх ЗША? Што адбываецца з беларускай культурай (музыкай) сёння і чаму яно яе дагэтуль цікавіць? Як эміграцыя ўплывае на творчасць і ці дапамагае творчасць у эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменніца, журналістка, былая музычны крытык Таццяна Заміроўская
…
continue reading
11898 episodios